![]()
135 год таму нарадзіўся знакаміты беларускі пісьменік. 10 траўня спаўняецца 135 гадоў з дня нараджэньня Янкі Маўра. Ці ня самы папулярны беларускі пісьменьнік сярэдзіны XX стагодзьдзя засмучаўся, што афіцыйная крытыка замоўчвала яго знакамітасьць, перадае «Радыё Свабода». «Чаму «неприличным» упамянуць, напрыклад, што «Амок» (і «Пекла») выйшаў ва Ўкраіне, друкаваўся ў Амэрыцы? Чаму сорамна адзначыць, што «Сын вады» друкаваўся ў Чэхаславакіі, а «Сьлёзы Тубі» ў Англіі? Ёсьць пераклады на польскую і літоўскую мовы. А што ганебнага, скажам, у тым, што беларускія чытачы ў розных канцах Саюза шлюць мне пераклады на расейскую мову /.