На аўкцыёне прадаецца фота прамоўтэра лозунгу «Жыве Беларусь!»

Стартавы кошт аўкцыёну за арыгінальны здымак — 1100 даляраў ЗША. Фота Уладзіміра Самойлы з жонкай змешчана аўтарам у рамку і адносіцца, імаверна, яшчэ да перадрэвалюцыйнага перыяду. Стартавы кошт аўкцыёну за арыгінальны здымак — 2200 рублёў, што складае прыкладна 1100 даляраў ЗША. Ставак, праўда, пакуль няма, паведамляе «Новы час». Чым вядомы Самойла? Апроч крытычных артыкулаў ды ўдзелу ў розных выдавецкіх праектаў нашаніўскага часу, ён спрычыніўся да раскруткі асобы Янкі Купалы — першым звярнуў увагу на ягоны неардынарны прароцкі дар.