![]()
Дактатар чуе толькі голас вуліцы «Сыходзь!». Ужо больш за тыдзень чытачы незалежных медыя сочаць за галадоўкай удзельніц «Матчынага руху 328». Больш за дзясятак жанчын з розных гарадоў галадаюць 11-ы дзень, патрабуючы хто перагляду прысудаў, хто сустрэчы з Генеральным пракурорам, а хто — сустрэчы з Лукашэнкам. У нейкі момант гэтая гісторыя і метад змагання, абраны жанчынамі, пачалі выклікаць асцярожную надзею: Наталля Качанава прыняла галадоўшчыц у адміністрацыі Лукашэнкі, а законапраект аб змякчэнні адказнасці спажыўцам кантраляваных рэчываў абяцаюць разгледзець ужо ў студзені.