У аснове прозьвішча — жыцьцё!

Cям’я, якая паказала нам гераічны прыклад самаахвярнасьці. Калі Натальля Жызьнеўская паведаміла а палове на адзінаццатую пра сьмерць маці, Ніны Васільеўны Жызьнеўскай, проста зьнерухомеў. Усявышні, гэта несправядліва!Ніна Васільеўна — маці беларуса, які дапамагаў украінцам бараніць свабоду й годнасьць і праз тое стаў Героем Украіны. На жаль, пасьмяротна. Так, Ніна Васільеўна кепска сябе пачувала — у яе была апэрацыя на сэрцы, хворыя ногі, дапякалі гіпэртанія і цукроўка. Ёй ішоў толькі 62 год, яна ляжала ў шпіталі пад наглядам мэдыкаў.