Cпыніць самаўпраўства правіцеля і чыноўнікаў

У грамадстве, хоча гэтага нехта ці не хоча, заўсёды застаецца жыць прага справядлівасці. У Беларусі пра міласэрнасць афіцыйна ўспамінаюць нячаста, хоць гэта адна з нормаў чалавечага жыцця. Звычайна правіцель перад навагоднім святам, пасля таго як у няпростым выжыванні людзі неаднойчы «падціснулі тужэй папругі», заклікае іх «стать более чуткими, заботливыми, внимательными и милосердными». Падстаў для таго, каб агулам лічыць беларусаў нячулымі, неспагадлівымі, няўважлівымі і занадта жорсткімі, няма. Мы такія ж, як і ўсе народы нашай планеты.