![]()
З выпадкова падслуханага і падгледжанага. — Сонейка прыгрэла, зямлю адпусціла — самы час у агарод ісці, — з умешкай кажа жанчына сталага веку, паглядаючы за акно аўтобуса на дачныя ўчасткі. Не вытрымліваю і ўстаўляю свае пяць грошай пра тое, што сёння агароды ізноў набываюць даўнейшы сэнс. Жанчына не дае дагаварыць:— Так! Агарод ужо не гімнастыка, як пару год таму, цяпер гэта выжыванне. Хто ж без агарода працягне на такую зарплату ды пенсію?!***Сцэна на рынку. Маладая пара прыглядаецца да гародніны:— Польскія памідоры? З нітратамі? А іх так рана можна есці?— О! Чырвоныя ягады.