50 крокаў да беларушчыны

Як Алег Рудакоў стварыў сваю Беларусь у расейскай Сыбіры. 29 красавіка 50-гадовы юбілей адзначае Алег Рудакоў — сябра Вялікай рады Згуртаваньня беларусаў сьвету «Бацькаўшчына», актывіст беларускага руху ў Сыбіры. Ён гаспадар «Беларускай хаты» ў Іркуцку, заснавальнік Іркуцкага таварыства беларускай культуры імя Яна Чэрскага, адзін з кіраўнікоў Іркуцкага моладзевага клюбу «Крывічы». Алег Рудакоў нарадзіўся ў вёсцы Бязьдзедавічы на Полаччыне. Пасьля школы паступіў у ваенную вучэльню інжынэрных войскаў у Цюмені. Ад 1989-га цягам наступных 5 гадоў служыў афіцэрам, звольніўся па стане здароўя.