![]()
11 тэзаў пра збройны рух за перамогу БНР. У Гомельскім грамадзка-палітычным цэнтры 27 красавіка адбылася сустрэча з кандыдатам гістарычных навук Нінай Стужынскай. Яна прысьвячалася змагарам, якія са зброяй у руках выступілі ў абарону Беларускай Народнай Рэспублікі, абвешчанай 25 сакавіка 1918 году, перадае «Радыё Свабода». Ніжэй – 11 фактаў з выступу дасьледчыцы. 1. Тры складнікі збройнага руху за БНРУтварэньне БНР дало легітымнасьць Рэспубліцы Беларусь. Праект БНР меў розныя ўвасабленьні, у тым ліку й збройнае змаганьне за сваю дзяржаўнасьць.