![]()
У Менску пройдзе фэст у гонар Тадэуша Рэйтана. 28 красавіка ў менскай арт-прасторы «Верх» правядуць мастацка-гістарычны фэстываль «Рэйтан», паведамляе «Радыё Свабода». Імпрэза прысьвечаная памяці славутых землякоў Беларусі — Тадэвуша Рэйтана, Самуэля Корсака і Станіслава Багушэвіча-Мінькоўскага. 19 красавіка 1773 году яны выступілі супраць першага гвалтоўнага падзелу Рэчы Паспалітай абодвух народаў — Вялікага Княства Літоўскага і Польскага каралеўства. Як паведамляюць арганізатары, герояў, якія прадстаўлялі Наваградзкае і Менскае ваяводзтвы, найперш Тадэвуша Рэйтана як арганізатара негвалтоўнага супраціву, вельмі шанавалі ў ВКЛ.