Гіт Дэвіда Боўі перасьпявалі па-беларуску

Песьню Дэвіда Боўі «Space Oddity» пераклаў паэт Андрэй Хадановіч. Відэаблогерка Лера Яскевіч і сьпявак Пётра Клюеў (цяпер іграе ў гурце «ЛСП») выканалі песьню Дэвіда Боўі «Space Oddity» па-беларуску ў перакладзе паэта Андрэя Хадановіча для беларускай агучкі фільму «Таемнае жыцьцё Ўолтэра Міці», перадае «Радыё Свабода». Лера Яскевіч выклала кліп на песьню на свой Youtube-канал. Відэа зьнятае на даху «вежы velcom» на менскай Кастрычніцкай плошчы. Рэжысэрам кліпу быў Мітры Сямёнаў-Алейнікаў. Праектам «Беларускія ўікэнды» кіруе перакладчык фільмаў Андрэй Кім.