![]()
Інтэрвію зь беларускай, якая прабегла маратон на пратэзах. У маленстве Тацяна жыла ў Івянецкім інтэрнаце, мела пратэзы на нітачках і хавала іх пад штанамі. Сёньня яна носіць спадніцы і шорты, займаецца рознымі відамі спорту і вучыць бегаць дзяўчат на пратэзах, перадае «Радыё Свабода». У сярэдзіне красавіка 27-гадовая Тацяна Хвіцько-Трымборн (Khvitsko-Trimborn) зь Нясьвіжу чарговы раз трапіла на першыя палосы амэрыканскіх газэтаў. Гэтым разам пра яе пісалі як пра першую жанчыну, якая прабегла маратон у Сэнт-Луісе на двух пратэзах. «Я дзіця Чарнобыля» Таня Хвіцько нарадзілася ў Нясьвіжы ў 1990 годзе.