29 красавіка 2 экскурсіі па Беларускай Вільні

У нядзелю 29 красавіка адбудуцца 2 экскурсіі па Беларускай Вільні, якія для ўсіх жадаючых правядуць беларускія віленчукі. Шмат беларусаў збіраецца гэтыя выходны правесці ў Вільні, наведаць забаронены ў Менску канцэрт Крамбамбулі, закупіцца ў віленскіх гіпермаркетах, пасядзець ва ўтульных віленскіх кавярнях. Але Вільня для беларусаў - гэта не проста бліжэйшая еўрапейская сталіца, а старажытная сталіца нашай гістарычнай дзяржавы Вялікага Княства Літоўскага, можна сказаць, музей беларускай гісторыі пад адкрытым небам. І ў гэтую нядзелю ёсць цудоўная магчымасць наведаць яго разам з беларусамі-віленчукамі, якія пагадзіліся правесці экскурсіі для ўсіх ахвотных беларусаў. Рубрика: культура