Топ-5 лёгкіх кніг па-беларуску, каб распачаць сезон чытання на свежым паветры

Топ-5 складаецца з вясёлых кніг, якія абавязкова ўздымуць вам настрой. Распачынайце сезон чытання на прыродзе (ці хаця б з адкрытай форткай) з падборкай nn. by. Сяргей Шапран «Беларускі гістарычны анекдот» Фота: nn. by «Былы прэзідэнт СССР Міхаіл Гарбачоў, упершыню ўбачыўшы Святлану Алексіевіч, быў шчыра здзіўлены:— Гэта ты, такая маленькая, такі-ія кнігі напісала?!Пісьменніца знаходліва парыравала:— Ну, вы таксама не гігант, а такую імперыю развалілі!». У наш час ужо нямодна расказваць анекдоты, а фразу «гэта як у тым анекдоце» пачуеш хутчэй ад чалавека старога пакалення.