Павел Севярнец прэзентаваў у Гародні раман «Беларусалім»

Раман «Беларусалім» Павел Севярнец пісаў 20 гадоў. Была прадстаўлена першая кніга „Золак” з трылогіі рамана Паўла Севярынца „Беларусалім”. У залі Саюза палякаў на Беларусі адбылася сустрэча з аўтарам, дзе ён распавёў чытачам пра сваю кнігу, а таксама пра развіццё беларускай хрысціянскай выдавецкай справы, паведамляе „Радыё Рацыя”. Раман „Беларусалім” пісаўся дваццаць гадоў, кажа Павел Севярынец:– Сюжэтная лінія рамана такая, што Беларусь раптам у апошнія часы робіцца цэнтрам увагі ўсяго сусвету, бо нават у біблейскіх прароцтвах, у Беларусі, якая вынасіла Ізраіль, а ў Бібліі пра гэта ясна гаворыцца, укараняецца карпарацыя „Непагасны свет”, якая плануе даць усяму чалавецтву шчасце.