![]()
Мерапрыемтсва і малебен арганізавалі беларускія грэка-католікі. 15 красавіка 2015 года ва ўзросце 89 гадоў памёр апостальскі візітатар для беларусаў-каталікоў у замежжы, беларускі ўніяцкі святар Аляксандр Надсан. Менавіта айцец Аляксандр упершыню амаль поўнасцю пераклаў на беларускую мову літургічныя тэксты візантыйскага абраду. Апроч гэтага святар займаўся культуралагічнымі даследаваннямі жыццяпісаў такіх беларускіх асветнікаў, як святы Кірыла Тураўскі, княгіня Магдалена Радзівіл з роду Завішаў, біскуп Чэслаў Сіповіч ды іншыя, піша «Новы Час».