Беларусы зладзілі дабрачынную акцыю для дзяцей

Навучэнцы дзвюх школ у Мінску і Маладэчне атрымалі ў падарунак камплекты з беларускімі аўдыёкнігамі. — Там ёсць сляпыя дзеці, ёсць тыя, якія вельмі дрэнна бачаць, і чытаць звычайныя кнігі яны ня могуць, — распавёў «Салідарнасці» супрацоўнік кампаніі PRASTORA. BY Міхась Башура. - Паводле праведзенага папярэдне даследавання, беларускіх аўдыёкніг у гэтых семях няма. І таму ўстанова «МоцАрт», якая рэалізуе сацыяльныя і дабрачынныя праекты, звязаныя з інклюзіяй, прапанавала нам прыняць удзел у акцыі «Дорым радасць». Мы, са свайго боку, ужо далі бясплатна пэўную колькасць аўдыёкніг і дапамагаем у пошуку сродкаў сярод сваіх сяброў і знаёмых прадпрымальнікаў.