«Нават у Нігерыі ведаюць, што Лукашэнка дыктатар»

Як беларуска ў Нігерыі робіць кар’еру і займаецца дабрачыннасьцю. Для Аляксандры Папчанкі Афрыка стала другім домам. Усё пачалося з паездкі ў Гамбію і Сэнэгал шэсьць гадоў таму, перадае «Радыё Свабода». Потым было валянтэрства ў Гане, вандроўкі ў Кенію і Танзанію. Апошнія 2,5 года жыве і працуе ў Нігерыі. На ўзьбярэжжы Атлянтыкі паўдзельнічала ў «вольным забегу» да 100-годзьдзя абвяшчэньня незалежнасьці БНР, цяпер рыхтуе дабрачынны канцэрт у Менску, каб дапамагчы нігерыйскім дзецям. Аляксандра зь Менску, нядаўна адзначыла 31-ы дзень нараджэньня.