Феномен БНР: Як беларусы вялі дыпламатычнае спаборніцтва з бальшавікамі

У цяжкай сітуацыі дзеячы БНР здолелі наладзіць прагматычную працу. Стагоддзе Беларускай Народнай Рэспублікі ажывіла старыя спрэчкі. У якасці аргумента «несапраўднасці», «прывіднасці» БНР зноў прагучалі закіды ў «адсутнасці міжнароднага прызнання». Тут ёсць пра што паразважаць. Няўстойлівасць тагачасных палітычна-дзяржаўных утварэнняў на абшарах Усходняй Еўропы стварае магчымасці для рэлятывысцкіх уяўленняў і нігілізму. Але перш, чым праглыбіцца ў праблематыку замежнапалітычнай актыўнасці БНР, давайце зладзім гістарыяграфічны эксперымент: паглядзім, як здабывала міжнароднае прызнанне Савецкая Расія.