«Хопіць!»

Ключ да зачыненых дзвярэй, за якімі жаданая свабода і лепшае жыццё, у нашых руках. Нядаўна меў доўгую гаворку з сябрам — чалавекам, дасведчаным у палітыцы, эканоміцы, сацыяльных пытаннях. Ён лічыць, што змены да лепшага ў Беларусі адбудуцца тады, калі сваім жыццём будзе незадаволена большасць жыхароў, калі той, хто працуе, не атрымае зарплаты, а старым не прынясуць пенсіі. З радыкальным меркаваннем пагадзіцца можна, яно нібыта лагічнае. Я і сам памятаю пра тутэйшы менталітэт, пра бясплённасць памяркоўнасці, бачу палітычную неадукаванасць большасці грамадства, якая, магчыма, зрушыцца «адным толькі голадам».