Інжынэр і тэлевядоўца зь Вялікай Брытаніі аднаўляюць беларускую сынагогу

76-гадовы Сайман Каплінскі штотыдзень працуе над праектам па слонімскай сынагозе. У 1929 годзе Мойша Каплінскі эміграваў са Слоніма ў Паўднёвую Афрыку, а ў канцы жыцьця — у Вялікую Брытанію. У 2016 годзе ягоны сын Сайман, брытанскі інжынэр, упершыню наведаў бацькаву радзіму і вырашыў рэканструяваць найстарэйшую ў горадзе сынагогу. Цяпер пра слонімскую сынагогу пішуць брытанскія мэдыя, яе абмяркоўваюць у парлямэнце. Як гэта стала магчыма, Сайман Каплінскі расказаў Свабодзе. ВВС прывезла ўнучку Мойшы Каплінскага ў Слонім у 2006 годзе Мойша Каплінскі (крайні зьлева) са сваякамі У 2007 годзе на тэлеканале ВВС выйшаў чарговы выпуск перадачы «Who do you think you are?» (Як вы думаеце, хто вы?) Гераіняй выпуску стала Наташа Каплінскі — папулярная вядоўца навінаў на брытанскай тэлевізіі.