Мітрапаліт Кандрусевіч пераабраны старшынёй Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі

У Гродне прайшло 69-е Пленарнае пасяджэнне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусi. 11–12 красавіка ў Гродне прайшло 69-е Пленарнае пасяджэнне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, прымеркаванае да 27-й гадавіны арганізацыі структур Каталіцкага Касцёла на Беларусі, якая прыпадае на 13 красавіка. Падчас пасяджэння біскупы зацвердзілі рэарганізацыю фармацыі да святарства ў Беларусі, паведамляе catholic. by. Таксама адбыліся выбары старшыні, намесніка старшыні і Генеральнага сакратара ККББ. Старшынёй абраны арцыбіскуп Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч; яго намеснікам — біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, Генеральным сакратаром — дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі біскуп Юзаф Станеўскі.