Адам Глобус: Караткевіч ствараў звышчалавека

Лёгка паверыць у тое, што пісьменнік кідаў пад ногі каханай мядзведжую шкуру. Журналістка bolshoi. by Вольга Губская паразмаўляла з Адамам Глобусам пра Уладзіміра Караткевіча. Гутарка аказалася эмацыйнай і асацыятыўнай. Мусіць, такой, як сам Караткевіч — рыцар свайго часу, які імкнуўся адысці ад рэчаіснасці і зазірнуць у будучыню. — Які ўспамін, звязаны з асобай Уладзіміра Караткевіча, усплывае адразу?— Мы з ім шмат размаўлялі. Ён меў зборнік японскай паэзіі ў перакладзе Маркавай, чытаў яго, любіў цытаваць…— А які свой першы твор Вы паказалі Караткевічу? Як ён паставіўся да Вас як да празаіка?— Прозу не паказваў — не паспеў.