![]()
Прыхаджане зноў вымушаны змагацца за сваю святыню. Беларуская рэканструкцыя гістарычных славутасцяў з’яўляецца ледзь не самай пазнавальнай у свеце. Сярод вандроўнікаў ужо з’явілася прымаўка, заснаваная на сумных прыкладах такога абнаўлення: «Трэба з’ездзіць і паглядзець, пакуль не рэканструявалі». Падобная сітуацыя складваецца і з адным з сімвалаў сталіцы — Чырвоным Касцёлам у Мінску. Рэканструкцыя яшчэ ў самым разгары, але для таго, каб ужо зараз убачыць яе хібы, не трэба мець вышэйшай адукацыі, якой валодаюць інжынеры КУП «Мінская спадчына», што ажыццяўляе абнаўленне самага вядомага каталіцкага храма Беларусі.