Мiкола Cтаткевiч: Змагацца за незалежнась краіны - галоўная задача палітычнай апазіцыі

Па вызначэнню. Аб гэтым напiсаў у сваiм «Фэйсбуку» адзін з лідараў Беларускага Нацыянальнага Кангрэса Мiкола Cтаткевiч:«Аўтарытэтная міжнародная праваабарончая арганізацыя ў чарговы раз прызнала Беларусь самай несвабоднай з еўрапейскіх краін. Ганебная сітуацыя, з якой нельга скарыцца годнаму чалавеку. Змагацца за вызваленне краіны, пратэставаць супраць злачынцаў ва ўладзе - галоўная задача палітычнай апазіцыі. Па вызначэнню. Але, «канструктыўная апазіцыя» заяўляе, што пратэставаць у Дзень Волі нельга - бо на яго трэба «толькі святкаваць».