![]()
11 красавіка адзначаецца Міжнародны дзень вызвалення вязняў нацысцкіх канцлагераў. 11 красавіка адзначаецца Міжнародны дзень вызвалення вязняў нацысцкіх канцлагераў. Ён устаноўлены ў памяць аб інтэрнацыянальным паўстанні вязняў канцлагера Бухенвальд, якое адбылося ў гэты дзень 1945 года, паведамляе «Радыё Рацыя». У Шаркоўшчыне ўшанавалі памяць загінулых у лагерах, а таксама габрэяў, якія былі расстраляныя ў 1942 годзе. Да брацкай магілы забітых габрэяў усклалі кветкі прадстаўнікі ўлады, моладзь і самі былыя вязні канцлагераў. Паводле кіраўніка Шаркоўшчынскага раённага аб’яднання малалетніх вязняў Ады Райчонак, у раёне налічваецца цяпер 22 вязні, але прыехаць на імпрэзу змаглі не ўсе.