Чаму беларусы кепскія «браты» расейцам

Беларусы гатовыя да братэрства. Проста на сваім баку мяжы. І калі да іх ня езьдзіць. «Беларусь раз за разам здраджвае Расеі», — пішуць абураныя аналітыкі з Масквы. «Беларусь ня дзейнічае, як саюзьнік», — пішуць палітолягі Крамля. «Што гэта за братэрства, калі брат ніколі не падставіць плячо», — заўважаюць адказныя асобы. Так. І сто разоў так, пагаджаюся зь імі я. Кожнае ваша абвінавачаньне — чыстае, як сьляза міратачывай іконы Божай Маці зь Севастопаля. Беларусы і сапраўды паводзяць сябе не па-братэрскуЯк жа так сталася? Чаму?А таму так сталася, што хоць «велик і могуч ваш русский язык», але ня надта.