![]()
Як электрык з Вілейкі працягвае справу Гандзі. Ёсць меркаванне, быццам змагацца чалавеку з дзяржавай – як спрабаваць зрушыць гару. Аб гэтым цвердзіць дзвесце шэсцьдзясят чатыры скаргі на Беларусь, дасланыя ў КПЧ ААН, – і заўжды, як пад капірку, дзяржава адказвае, што нічога не парушала. Але адзін чалавек здзейсніў неверагоднае. Пакуль ягоная скарга на парушэнне свабоды сходаў рушыла калідорамі ААН, старшыня Вярхоўнага суда скасаваў рашэнне суда раённага і пастанавіў нават вярнуць удзельніку пікета сплочаны штраф. Чалавек, які змусіў круціцца ў іншы бок шасцярні непаваротлівай дзяржаўнай машыны, - гэта Ўладзімір Малярчук, электрык з Вілейкі; яму семдзясят гадоў, і з 1994 года ён абараняе правы чалавека, піша сайт humanrightshouse.