![]()
У беларускай літаратуры хапае незвычайных жаночых вобразаў. Менавіта пра такіх распавяла паэтка і перакладчыца Юлія Цімафеева ў межах праекту «БелЛіт: Мабільны гід», а мы падзелiмся гэтым з вамi ў сенняшним матэрыяле, пiша tut. by. Хто ж з гераінь беларускай літаратуры можа паламаць вашыя стэрэатыпы?Смелая і авантурная лекарка XVIII стагоддзя Саламея Пільштынова з уласных мемуараў «Аватуры майго жыццё» Чытаючы гэтую кнігу, цяжка паверыць, што ўсе гэтыя падзеі на самой справе адбываліся з Саламеяй Пільштыновай. Няўжо гэтыя дзіўныя ператрусы могуць быць сапраўдным чалавечым жыццём? Галоўная гераіня, яна ж аўтарка, здзіўляе сваім жыццяпісам, біяграфіяй і, увогуле, стылем жыцця.