Пінігін: Можа, да 100-годдзя Купалаўскага зробім абноўленых «Тутэйшых»

Дзе знайсці яшчэ аднаго маладога Віктара Манаева. Мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Янкі Купалы Мікалай Пінігін выказаўся пра планы паставіць абноўленых «Тутэйшых», піша nn. by . «Варта паставіць «Тутэйшых» ізноў. Таму што пакуль не будзе чарговага патопу, не зменіцца цалкам зямля і не змяшаюцца кантыненты, да гэтага моманту паміж лацінскай і візантыйскай цывілізацыямі будзе знаходзіцца Беларусь, і п’еса «Тутэйшыя» будзе актуальная. Можа, да 100-годдзя Купалаўскага і зробім гэту п’есу, але — па-іншаму. Не трэба паўтараць той спектакль, ён быў даўно.