![]()
19 гадоў таму пайшоў з жыцця Генадзь Карпенка. Генадзь Карпенка пражыў няпоўных 50 год. Няпоўных 50, але пражытых так і на такім запале, каб назаўжды застацца ў людской памяці і ўвайсці ў гісторыю. Гісторыю Беларусі на яе складаным, супярэчлівым і драматычным этапе — барацьбы за незалежнасць і дэмакратыю. Пасмяротныя гады толькі пацвердзілі як маштаб яго асобы, так і яго ўплыў на ход сучасных яму падзей. Атрымалася — на ход гісторыі, які, відавочна, быў бы шмат у чым іншы, каб няведамы нам збег таямнічых абставін не абарваў яго жыццё. Увайшоў у гісторыю — слабое суцяшэнне для родных і блізкіх, сяброў і саратнікаў.