«Мы будзем стаяць да апошняга»

Сышоў з жыцця мужны беларус Андрэй Макараў. Многія гомельскія ўдзельнікі гарачай вясны 2017 года запомнілі рашучага мужчыну з глыбокім шнарам на твары, які заўжды ішоў на чале калоны пратэстоўцаў. Некаторыя актывісты памылкова лічылі, што Андрэй страціў здароўе падчас савецкай інтэрвенцыі ў Афганістан. Але насамрэч маладога беларускага прызыўніка кінулі на задушэнне нацыянальнага паўстання ў Азербайджане. Падчас зварушэнняў, якія адбыліся ў Баку 20 студзеня 1990-га года, Андрэй Макараў быў паранены пратэстоўцамі, пасля чаго ён стаў інвалідам, часткова страціў зрок.