Гарадзенцам паказалi гісторыю Беларусi праз паштовыя маркі

Беларуская філатэлія пачалася 100 год таму пасля аб’яўлення БНР. Знакаміты збіральнік паштовых марак Лявон Карповіч паказаў гарадзенцам у Цэнтры гарадскога жыцця гісторыю Беларусі праз паштовыя маркі. На стэндах выставы больш за 600 выяваў, якія падаюць асноўныя звесткі пра Беларусь, падрабязныя факты пра гісторыю беларускіх земляў, пра выбітных асобаў, якія паходзілі і паходзяць з нашай зямлі, паведамляе «Радыё Рацыя». Пра гісторыю свайго збору кажа Лявон Карповіч:– Cкладана было, таму што мала матэрыяла. Калі гаварыць пра беларускую філатэлію, то яна пачалася 100 год таму аб’яўленнем Беларускай Народнай Рэспублікі.