![]()
Лідэр БНК Мікола Статкевіч звярнуўся да тых, хто накінуўся з абразамі на прыхільнікаў шэсця 25 марта. - Звяртаюся з гэтым пытаннем да тых, хто з абразамі і нянавісцю аспрэчвае наша чалавечае і канстытуцыйнае права на шэсце ў Дзень Волі. Чаму вы вядзеце перапоўненую злобай і гопніцкімі выразамі кампанію супраць патрыётаў, якія ў самай несвабоднай краіне Еўропы выйшлі ў Дзень Волі дэманстраваць за свабоду? Кампанію, у якой саўдзельнічаюць кіраўнікі дазволеных рэжымам апазіцыйных партый, часткі недзяржаўных СМІ, некаторыя публіцысты і грамадскія актывісты.