![]()
Iмя беларускага першадрукара ў Віцебску ніяк не ўшанаванае. На інтэрнэт-пляцоўцы «Зручны горад» 1 красавіка пачаўся збор подпісаў за перайменаваньне Віцебскай абласной бібліятэкі імя Леніна ў бібліятэку імя Францішка Скарыны, піша «Віцебская Вясна». Сваю просьбу аб перайменаваньні бібліятэкі аўтары пэтыцыі абгрунтоўваюць тым, што імя Леніна і так празьмерна часта сустракаецца ў гарадзкой тапаніміцы, тым часам як імя беларускага першадрукара Францішка Скарыны ў Віцебску ніяк не ўшанаванае. «У горадзе Віцебску гістарычная памяць дзеяча Уладзімера Леніна з лішкам адлюстраваная ў розных кантэкстах: плошча імя Леніна, цэнтральная вуліца ў горадзе Віцебску носіць імя Леніна, устаноўлена мноства помнікаў.