100 гадоў дзяржаўнасьці беларускай мовы ў БНР

Дзяржаўнасьць беларускае мовы ў ХХ стагодзьдзі - заваёва менавіта Беларускае Народнае Рэспублікі. Ужо праз тыдзень пасьля 25 Сакавіка 1918 году айцы-заснавальнікі БНР, поруч зь іншымі дзяржаватворчымі захадамі, задбалі пра статус беларускае мовы:«Народны Сакратарыят Беларускае Народнае Рэспублікі прыняў пастанову пра абвешчаньне беларускае мовы дзяржаўнаю і абавязковаю моваю Рэспублікі. Нацыянальным мяншыням Беларусі дазваляецца карыстацца сваёю моваю ў афіцыйных дачыненьнях зь дзяржаўнымі ўстановамі. Усе акты, дакумэнты і ліставаньне ўрадавых установаў павінны адбывацца на дзяржаўнай беларускай мове».