![]()
Спадчына знакамітага паўстанца, дыпламата і кампазітара. Здаецца, да 250-годдзя знакамітага паўстанца, дыпламата і кампазітара даследчыкі знайшлі ўсё, што тычыцца ягоных спраў. Аднак, як кажуць удзельнікі круглага стала ў Мінску, «мы толькі на пачатку вывучэння спадчыны Агінскага», піша planetabelarus. by. Круглы стол «Спадчына роду Агінскіх ва ўмацаванні міжкультурных сувязяў Беларусі і Літвы», што адбыўся 30 сакавіка ў Мінску, сабраў некалькі дзясяткаў даследчыкаў творчасці Міхала Клеафаса Агінскага, аматараў таленту гэтай асобы. Павел Сапоцька, намеснік старшыні Беларускага таварыства дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі, днямі, дарэчы, прызначаны дырэктарам Нацыянальнага гістарычнага музея, заўважыў, што назваў бы гэтае мерапрыемства, хутчэй, «цёплай творчай сустрэчай даўніх сяброў, што не першы год працуюць на ніве вывучэння спадчыны Агінскага».