Як Магілёў ледзь не стаў сталіцай БНР

Магілёў у 1918 годзе быў цэнтрам беларускага руху, а мог стаць і цэнтрам БНР. Пра гэта заяўляюць гісторыкі Алесь Агееў і Ігар Пушкін, аўтары манаграфіі «Фармаванне і дзейнасць Магілёўскага беларускага камітэту» (далей – МБК). Згодна іх даследаванню, 12 кастрычніка 1917 года ў Магілёве на нарадзе беларускіх арганізацыяў абмяркоўвалася пытанне правесці Усебеларускі з’езд у Магілёве. Такім чынам, Магілёў мог стаць першай сталіцай Беларусі. Але пасля кастрычніцкіх падзеяў быў рэалізаваны іншы праект – і з’езд адбыўся ў Менску, піша сайт «Магілёўскі рэгіён».