Мой Дзень Волі

Як так атрымалася: адны сустракаюць свята ў турэмнай камэры, другія – з танцамі і песнямі? 25 сакавіка – 100 год БНР, cвята нашай незалежнасці. Дзякуй усім хто адзначыў гэты дзень з бел-чырвона-белымі сцягамі ў цэнтры Мінску. І тым, хто прыйшоў на святочны канцэрт, і тым, хто сабраўся на плошчы Якуба Коласа, каб узяць удзел у Маршы годнасці і волі. Канцэрт ля Опернага сапраўды быў файным. Праглядаючы відэазапісы з яго, я адчуваў гонар і надзею. Сотні сьцягоў, шматтысячнае выкананне нацыянальнага гімну пакінулі моцныя уражанні і надоўга застануцца ў памяці.