![]()
Станоўчыя перамены адбудуцца, калі зразумеем гэты заклік. Прайшоў год, як стаю каля сіняга дома з плакатам «Беларусь перадусім!». І за весь гэты час не стамляюся тлумачыць некаторым мінакам, што слова «перадусім» па-расейску перакладаецца «прежде всего». Што ў мяне няма мэты перадушыць Беларусь і беларусаў. Знаходзяцца людзі, нават з дзвюма дыпломамі аб вышэйшай адукацыі, што мне даводзяць – няма такога слова ў беларускай мове. І між іншым пераконваюць мяне па-расейску. Можа так адбыцца, што пад гэтым злачынным рэжымам самі перамрэм, як маманты, ціха і непрыкметна.