Актывісты апублікавалі Грамадзянскі кодэкс на беларускай мове

Да працы далучылася каля 100 валанцёраў. Праз год пасля пачатку грамадскай ініцыятывы па перакладзе заканадаўства грамадскія актывісты выклалі ў адкрыты доступ адрэдагаваны тэкст Грамадзянскага кодэксу на беларускай мове, перадае «Радыё Рацыя». Большасьць нарматыўна-прававых актаў у Беларусі прымаюцца на расійскай мове і не маюць афіцыйнага перакладу на беларускую. Пераклад Грамадзянскага кодэксу ініцыявала Вераніка Мазуркевіч з Грамадскага руху «Дзея» ў сакавіку 2017 года. Да працы далучылася каля 100 валанцёраў. «Пераклад далёкі ад ідэалу.