Як прайшла велікодная раніца ў мінскай архікатэдры

Мноства вернікаў сабралася сёння у мінскай архікатэдральнай парафіі Імя Найсвяцейшай Панны Марыі. Мноства вернікаў сабралася ў велікодную раніцу, 1 красавіка, у мінскай архікатэдральнай парафіі Імя Найсвяцейшай Панны Марыі, каб святкаваць урачыстасць Уваскрасення Пана, піша catholic. by. Адбылася рэзурэкцыйная працэсія з фігурай Езуса Уваскрослага, а затым — святая Імша, якую ўзначаліў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі. Як адзначыў Мітрапаліт у гаміліі падчас Імшы, «праўда ўваскрасення — гэта галоўная праўда і падмурак нашай веры».