Фанаты «Тарпеда» адзначылі вяртанне ў вышэйшую лігу беларускамоўным перфомансам

У гэтым годзе футбольны клуб згуяляе ў вышэйшай лізе замест «Крумкачоў». У матчы першага тура чэмпіяната Беларусі «Іслач» прымае «Тарпеда» (лік 1:0, на карысць гаспадароў, першы тайм). Фаны «чорна-белых» падрыхтавалі адмысловы перфоманс да вяртання каманды ў вышэйшы дывізіён, піша tribuna. com. Сезон-2004 «Тарпеда» скончыла на шостым месцы ў вышэйшай лізе. Але праз фінансавыя праблема каманда заявілася у другую лігу. У трэцім дывызіёне «аўтазаводцы» адразу занялі першае месца, але напрыканцы года клуб ліквідавалі. Фота: abff. by С 2006 па 2013 год «Тарпеда» на грошы заўзятараў выступала у чэмпіянаце Мінска.