![]()
Найбольш крыўдна, калі грошы, якія «па капейцы» збіраліся на працягу доўгага часу, крадзе ўлада. Выраз «збіраць грошы на смерць», відаць, бытуе толькі на постсавецкай тэрыторыі. Ва ўсякім выпадку ў заходніх краінах, дзе быў, такога не чуў. Там у грамадзяніна ёсць банкаўскія рахункі, з якіх ён здымае сумы на жыццёвыя патрэбы, адтуль радня бярэ сродкі і на правядзенне жалобнага рытуалу. У маленстве, калі думкі пра жыццё і смерць яшчэ не даймалі розум, давялося ўбачыць бабульчын хатулёчак, у які яна склала неабходнае для пахавання адзенне і абутак.