![]()
Перакананы, што не пашкодзіць яшчэ раз падзяліцца ўражаннямі ад святкавання беларусамі стагоддзя Беларускай Народнай Рэспублікі. Шмат пра гэта пісалі, гаварылі, прамаўлялі ў выступах, фатаграфавалі і абмяркоўвалі сфатаграфаванае, аналізавалі што зрабілі, што напісалі і што сказалі… Але ўвесь час здаецца, што трэба штосьці яшчэ. Трэба прыпомніць усё. Трэба нічога не ўпусціць. Асабліва важнага. А 25-га сакавіка 2018-га году ва ўсіх кутках нашай планеты дзе толькі ёсць беларусы прайшлі святочныя ўрачыстасці. Беларусы славілі сваіх прашчураў, якія ажыццявілі мару лепшых сыноў і дочак беларускай нацыі на аднаўленне сваёй дзяржаўнасці.