![]()
З нагоды Вялікадня біскуп Аляксандар Кашкевіч звярнуўся да аднаверцаў са словамі віншавання. З нагоды Вялікадня ардынарый гарадзенскай дыяцэзіі, мясцовы кіраўнік рыма-каталіцкай Царквы біскуп Аляксандар Кашкевіч звярнуўся да аднаверцаў са словамі віншавання, паведамляе «Радыё Рацыя». — Умілаваныя ў Хрысце браты і сёстры, дарагія дыяцэзіяне! Хрыстос Уваскрос! Алеллюя! Гэтае пасланне радасці і надзеі гучыць сёння ў нашых сэрцах. Мы адзначаем найстарэйшае і разам з тым найважнейшае хрысціянскае свята: урачыстасць Уваскрасення Пана.