«І стаў пасьмешышчам у вачах усёй Эўропы»

Дзіўная «саюзная дзяржава» і прывід Бісмарка. Грамадзянінам «Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі» я адчуў сябе толькі аднойчы: калі прыляцеў зь Менску ў маскоўскі аэрапорт і мне, адрозна ад грамадзянаў Украіны, Казахстану, Малдовы ды іншых, якія ляцелі тым жа рэйсам, не давялося стаяць у доўгай чарзе на пашпартным кантролі. Прайшоўшы праз асобны ўваход пад таблічкай «Только для граждан Союзного государства» і нават ня спынены памежнікам, які павярхоўна зірнуў на мой сіні пашпарт, я падумаў: «Ну хоць такая карысьць. . . »«. . . І стаў пасьмешышчам у вачах усёй Эўропы»З далёкіх часоў школьнага дзяцінства ў галаве засела цытата з савецкага падручніка новай гісторыі, якую часам з усьмешкай успамінаю, назіраючы за так званым «саюзным будаўніцтвам».