Кім насамрэч быў адзін з самых таямнічых «айцоў» БНР

Лёс палітыка, які меўся ўзначаліць урад у рэспубліцы Балаховіча, абвешчанай у Мазыры. Павел Аляксюк — адна з найбольш таямнічых асобаў сярод «айцоў» БНР. Чалавек, які меўся ўзначаліць урад у рэспубліцы Балаховіча, абвешчанай у Мазыры, але быў зацкаваны як «здраднік» учорашнімі паплечнікамі па беларускім руху яшчэ ў 1920-х. За прозвішчам Алексюка заўсёды цягнуўся шлейф фінансавых скандалаў ды абвінавачванні ў здрадзе на карысць палякаў. А яшчэ — гэта шлейф таямніцы: ён апынуўся ці не адзіным з масцітых палітыкаў 1917–1920-х гадоў, які сышоў у цень ды цалкам адышоў ад справаў.