Малавядомыя факты пра міністра абароны БНР

Краязнаўца і пісьменьнік зь Ліды Леанід Лаўрэш напісаў кнігу пра генэрала Кіпрыяна Кандратовіча (1859–1932). У кнізе больш за сто старонак, рыхтуецца яна да друку ў прыватным выдавецтве ў Горадні. «Радыё Свабода» пагутарыла з аўтарам, які расказаў 11 малавядомых фактаў пра генэрала Беларускай Народнай Рэспублікі. Кавалер ордэна Ганаровага легіёнуКіпрыян Кандратовіч быў узнагароджаны францускім ордэнам Ганаровага легіёну. Гэта было істотным у вачах французаў у 1919 годзе, калі ён прыехаў у Парыж у час міжнароднай канфэрэнцыі, каб бараніць беларускія інтарэсы.