![]()
Калі б ня вы, то не было б ніякага дазволу на ніякі канцэрт. Хто толькі не крытыкаваў арганізатараў дэманстрацыі на юбілей БНР! Галоўны пасыл — гэтыя шэсьці ні да чаго не прывядуць, а будуць брутальна разагнаныя. Да асуджэньня маніфэстантаў далучыліся Сяргей Дубавец і Валянцін Акудовіч. І то ўжо перабор. Пра гэтых людзей нельга сказаць, як Ян Гус пра жанчыну, што падкідвала дровы ў агонь, на якім рэфарматара палілі: «Сьвятая прастата!»Дубавец, які напісаў тэкст «Апошняя спроба зразумець Статкевіча» з адназначнай крытыкай дэманстрацыі перад сьвятам, пасьля сьвята сказаў: «Сьвядомы народ адмаўляецца ад пратэсту зь цяжкай душою.