![]()
Памяць аб БНР у Гомелі. Мерапрыемства, прысвечаныя стагоддзю Беларускай Народнай Рэспублікі, у рэгіёнах ладзіліся сіламі грамадскіх актывістаў. Не стаў выключэннем і Гомель, дзе гарадскія ўлады адмовілі ў прадастаўленні памяшкання для канцэрта. Тым не меньш можна дакладна сказаць, што свьяткаваньне ўдалося. Вось толькі для памяці аб тых пераломных часах у гісторыі нашага краю яшчэ варта шмат чаго зрабіць, у тым ліку і ў Гомелі, піша Яўген Меркіс для gomel-experts. org. Аб тым, у якіх накірунках варта працаваць, каб не забывацца на ўласную гісторыю:Гістарычныя даследаванніНа дадзены момант мы адносна добра ведаем гісторыю горада пры Румянцавых і Паскевічах, але мінулае нашага горада ў іншыя часіны часта пакрытае ну проста татальнай цемрай, Не дзіва, што новыя звесткі аб тым, што рабілася ў Гомелі ў 1917 ці ў 1918-м гадах, калі ў горад ужо прыйшлі немцы наогул даводзіцца здабываць краязнаўцам-аматарам.